Беларусь адмовілася прадаваць ААЭ самалёты МіГ-29 і Су-27
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
08.12.2015 10:16
На гэтае рашэньне паўплывала Расея, якая наклала вэта на экспарт самалётаў.
Зьнішчальнік МіГ-29 ВПС Беларусіwww.mil.by
Францускі партал Intelligence online ў артыкуле Minsk exult Abu Dhabi de son plan de vol сьцьвярджае, што ВПС Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў былі зацікаўленыя ў набыцьці беларускіх зьнішчальнікаў МіГ-29 і Су-27.
Але зьдзелка не адбылася – беларускі бок адмовіўся прадаваць самалёты. З гэтых зьнішчальнікаў Абу-Дабі разьлічваў стварыць уласную эскадрыльлю «агрэсараў», якая б навучала эмірацкіх лётчыкаў баям з машынамі савецкай/расейскай вытворчасьці.
Intelligence online піша, што ў ААЭ даведаліся, што на гэтае рашэньне паўплывала Расея, якая наклала вэта на экспарт самалётаў. Такая рэакцыя цалкам натуральная, бо продаж гэтых зьнішчальнікаў дапамог бы эмірацкім ваенным пазнаёміцца з магчымасьцямі тых сыстэм, якія ўстаноўлены на расейскіх і часткова іранскіх самалётах савецкай вытворчасьці.
вс