Польшча заплаціць выкуп за захопленых піратамі маракоў 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        28.11.2015 16:35
                    
                                 
                
                
                    Нігерыйскія піраты захапілі польскі сухагруз «Szafir» з 16-ю членамі экіпажа. 
                
                
                    
                        
Photo: PAP/Euroafrica Linie Żeglugowe HANDOUT EDITORIAL USE ONLY NO SALES
                     
                
                
                
               
                
                         Польскія ўлады паведамілі, што будзе заплачаны выкуп за польскіх маракоў, захопленых ля ўзьбярэжжа заходняй Афрыкі. Страхавая кампанія, што абслугоўвае польскае судна, на якое быў зьдзейсьнены напад, ужо падрыхтавала сродкі на выкуп грамадзян Польшчы. Пра гэта паінфармаваў міністар марской гаспадаркі й рачнога флёта краіны Марэк Грубарчык.
Як паведамлялася, у пятніцу, 27 лістапада, нігерыйскія піраты захапілі сухагруз «Szafir» («Сапфір») з 16-ю членамі экіпажа, уладальнікам якога зьяўляецца польская кампанія „Euroafrica” са штаб-кватэрай у Шчэціне.
Захопленыя грамадзяне Польшчы – гэта капітан судна, трое афіцэраў і матрос. Пакуль што піраты не выходзілі на кантакт і не высоўвалі патрабаваньняў.
Сухагруз з астатнімі 11 членамі экіпажа накіроўваецца ў адзін зь нігерыйскіх портаў у суправаджэньні караблёў ваенна-марскіх сілаў Нігерыі.
Некаторыя польскія экспэрты падкрэсьліваюць, што выкраданьня членаў экіпажа судна можна было б пазьбегнуць, калі б на ім была ўзброеная ахова.
Сухагруз «Szafir» сьледаваў з Бэльгіі ў Нігерыю.
вс