Нігерыйскія піраты захапілі польскае судна
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        27.11.2015 12:43
                    
                                 
                
                
                    Паводле польскага МЗС, піраты надалей утрымліваюць пецярых палякаў.
                
                
                    
                        
Photo: PAP/Euroafrica Linie Żeglugowe HANDOUT EDITORIAL USE ONLY NO SALES
                     
                
                
                
               
                
                          Нігерыйскія піраты захапілі польскае судна. Гэтую інфармацыю пацьвердзіла амбасада РП у сталіцы Нігерыі Абуджы. Паводле польскіх дыпляматаў, інцыдэнт адбыўся каля паўночы.
Паводле польскага МЗС, піраты надалей утрымліваюць пецярых палякаў. На борце сухагруза пад кіпрскім сьцягам знаходзілiся 16 грамадзянаў Польшчы. Захоп адзінкі адбыўся ў тэрытарыяльных водах Нігерыі.
Уладальнікам захопленага гандлёвага судна зьяўляецца польская кампанія „Euroafrica” са штаб-кватэрай у Шчэціне.
Цэнтар марской бясьпекі Марскога ўпраўленьня ў Гдыні паведамляе, што ВМС Нігерыі працягваюць спэцапэрацыю па вызваленьні закладнікаў.
аз