Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына далучаецца да вайны з тэрарыстамі (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.11.2015 18:24
Нямеччына вышле ў Сырыю самалёты-разьведчыкі, а ў Міжземнае мора – ракетны фрэгат.
на здымку: ракетны фрэгат “Hamburg” (на першым пляне)на здымку: ракетны фрэгат “Hamburg” (на першым пляне)Gunnar Ries/flickr.com

Нямеччына плянуе выслаць у Сырыю самалёты-разьведчыкі, а ў Міжземнае мора – фрэгат. Такім чынам Бэрлін плянуе падтрымаць Францыю ў барацьбе з Ісламскай дзяржавай.
Нямеччына вышле ў раён канфлікту шэсьць зьнішчальнікаў “Tornado”. Аднак яны ня будуць браць удзелу ў ваенных дзеяньнях, а толькі забясьпечваць французаў інфармацыяй наконт месцазнаходжаньня тэрарыстаў.
У апэрацыі таксама прыме ўдзел ракетны фрэгат “Hamburg”, які далучыцца да групы караблёў суправаджэньня францускага авіяносца “Charles de Gaulle”. Раней улады ў Бэрліне паведамілі, што на дапамогу французам накіруюць свой кантынгент у складзе некалькіх соцен вайскоўцаў у афрыканскую краіну Малі.
Пасьля тэрактаў у Парыжы 13 лістапада канцлер Ангела Мэркель абяцала Францыі дапамогу ў барацьбе з тэрарыстамі з “Ісламскай дзяржавы”.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт