Logo Polskiego Radia
Print

На Сынайскім паўвостраве ў Эгіпце прагрымелі два выбухі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.11.2015 10:07
На Сынайскім паўвостраве актыўныя тэрарысты з гэтак званай «Ісламскай дзяржавы».
pixabay.com

Ля гатэля ў горадзе Эль-Арыш на поўначы Сынайскага паўвострава ў Эгіпце прагрымелі два выбухі. Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ, зазначаючы, што загінулі тры чалавекі, а 12 атрымалі раненьні.
У гатэлі пражываюць назіральнікі за парлямэнцкімі выбарамі. Паліцыя горада інфармуе, што спачатку выбухнула замініраваная машына, а праз 10 хвілін адбыўся яшчэ адзін выбух.

На Сынайскім паўвостраве актыўныя тэрарысты з гэтак званай «Ісламскай дзяржавы». Менавіта гэта яны ўзялі на сябе адказнасьць за падрыў у паветры 31 кастрычніка на Сынаі расейскага самалёта Airbus A321, у выніку чаго загінулі 224 пасажыры й члены экіпажа.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт