Logo Polskiego Radia
Print

Новы прэм’ер Польшчы прадставіла праграму сайго ўраду

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.11.2015 12:19
Сёньня ўвечары дэпутаты парлямэнту выкажуць вотум даверу новаму польскаму ўраду.
Прэм’ер Бэата Шыдла падчас праграмнай прамовы ў Сэйме. Фота: PAP/Radek Pietruszka

Бясьпека палякаў – гэта асноўная задача польскага ўраду, зазначыла новы польскі прэм'ер-міністар. Бэата Шыдла выступіла ў Сэйме са сваёй праграмнай прамовай.

Яна нагадала, што гэтая падзея адбываецца празь некалькіх дзён пасьля тэрактаў у Парыжы.

Кіраўнічка ўраду запэўніла, што Польшча будзе супрацоўнічаць зь іншымі краінамі Эўропы ў барацьбе з тэрарызмам.

У Сэйме прысутнічаюць дэпутаты ўсіх парлямэнцкіх фракцыяў, а таксама прэзыдэнт Анджэй Дуда.

Увечары дэпутаты парлямэнту выкажуць вотум даверу новаму польскаму ўраду.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт