Францыя й Расея наносяць удары па ІД
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.11.2015 11:41
Цягам трох дзён загінулі больш за 30 тэрарыстаў.
AereiMilitari.org/flickr.com
Францыя й Расея наносяць удары па пазыцыях тэрарыстаў зь Іслaмскай дзяржавы ў Сырыі. Паводле Сырыйскага назіральнага цэнтра за правамі чалавека (SOHR), падчас француска-расейскіх паветраных налётаў загінулі 33 іслaмістаў, а дзясяткі былі раненыя.
Гэта дадзеныя з апошніх 72 гадзін.
Паводле сырыйскіх праваабаронцаў, францускія й расейскія самалёты наносяць удары перш за ўсё па горадзе Эр-Рака, то бок неафіцыйнай сталіцы Іслaмскай дзяржавы.
У выніку сем'і лідараў тэрарыстычнай арганізацыі пераяжджаюць з Эр-Ракі ў ірацкі Масул.
аз