Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Украіны: існуе пагроза зрыву рэалізацыі менскіх пагадненьняў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.11.2015 10:46
Сытуацыя на Данбасе абвастраецца, перасьцерагае ўкраінскае міністэрства.
UNICEF Ukraine

У сувязі з абвастрэньнем сытуацыі на Данбасе ўкраінскае МЗС заявіла аб пагрозе рэалізацыі менскіх пагадненьняў.

„Ва Ўкраіне з трывогай адзначаюць істотны рост з пачатку лістапада гэтага году колькасьці парушэньняў рэжыму спыненьня агню з боку незаконных узброеных фарміраваньняў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны”, - гаворыцца ў заяве.

Асаблівы непакой, паводле ўкраінскага МЗС, выклікае геаграфія абстрэлаў, іх інтэнсіўны й сыстэматычны характар.

„У парушэньне менскіх пагадненьняў працягваецца ўкрыцьцё цяжкай ваеннай тэхнікі ў забароненых раёнах”, - адзначаецца ў заяве.

Кіеў разьлічвае, што спэцыяльная маніторынгавая місія АБСЭ „неадкладна ажыцьцявіць усебаковае расьсьледаваньне парушэньняў менскіх пагадненьняў і дасьць ім аб'ектыўную ацэнку”.

Апрача таго МЗС Украіны заклікае міжнародную супольнасьць „узмацніць уплыў на Расейскую Фэдэрацыю з мэтай забесьпячэньня няўхільнага выкананьня рэжыму ўсёабдымнага спыненьня агню й безумоўнага выкананьня менскіх дакумэнтаў у поўным аб'ёме”.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт