У аэрапорце Шарм-эль-Шэйха сыстэма бясьпекі давала збоі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        08.11.2015 12:13
                    
                                 
                
                
                    Паліцэйскія, якія працуюць са сканэрамі багажу, за невялікія хабары прапускаюць яго без дагляду. 
                
                
                    
                         www.flickr.com
www.flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Адна з крыніц агенцтва Аssociated Рress паведаміла, што паліцэйскія, якія працуюць са сканэрамі багажу, за невялікія хабары прапускаюць яго без дагляду. «Не магу вам сказаць, колькі разоў я знаходзіў сумкі з наркотыкамі й зброяй, якія паліцыя прапусьціла за 10 эўра або накшталт таго», – паведаміў супрацоўнік аэрапорта.
Сканэры багажу ў аэрапорце Шарм-эль-Шэйха, паводле словаў супрацоўнікаў службы бясьпекі, часта не працуюць, прычым гэта адбываецца з прычыны няправільнай эксплюатацыі, а не з-за тэхнічных збояў. «Я бачыў, як іх адключаюць, каб зэканоміць электрычнасьць», – распавяла адна з крыніц Associated Press.
Пэрсанал правярае спраўнасьць апаратуры толькі перад інспэкцыямі, зь якімі прыяжджаюць замежныя спэцыялісты. З дапамогай сканэраў, нават калі яны працуюць, даглядаюць толькі частку багажу ў аэрапорце.
Паліва й прадукты харчаваньня дастаўляюць у аэрапорт таксама часта без праверак. Паводле словаў супрацоўнікаў службы бясьпекі, ахоўнікі прапускаюць груз за дробны хабар ці проста таму, што знаёмыя зь людзьмі, якія займаюцца дастаўкай.
Як паведамлялася, самалёт Airbus А321 расейскай авіякампаніі «Metrojet» разьбіўся над Сінайскім паўвостравам 31 кастрычніка. Некаторыя спэцыялісты не выключаюць, што ў паветры лайнэр мог узарвацца. Тэрарысты з Ісламскай дзяржавы заявілі, што гэта яны зьнішчылі самалёт.
associated press/meduza/nn.by/вс