Logo Polskiego Radia
Print

Арцыбіскуп наведаў у шпіталі зьбітага сырыйца (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.11.2015 16:25
Ерарх ад імя палякаў папрасіў прабачэньня за акт агрэсіі й неталерантнасьці.
PAP/Jakub Kaczmarczyk

Арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі наведаў у шпіталі ў Познані зьбітага ў аўторак сырыйца. Мітрапаліт публічна папрасіў прабачэньня за тое, што адбылося.

Падчас візыту ў бальніцы польскага ерархa суправаджаў Грыгорый ІІІ Лахам - патрыярх Мелькіцкай каталіцкай царквы, які сёньня наведваньне Познань.

/

Абодва сьвятары маліліся ля ложка пацярпелага сырыйца. Арцыбіскуп Гандэцкі перадаў пацыенту падарункі, у тым ліку ласункі.

У сырыйца зламаны нос і цяжкасьці з маўленьнем. У размове зь ерархамі ён падкрэсьліў, што любіць Польшчу й не асуджае краіну па тым, што яму зрабілі зламысьнікі.

/

Учора сырыйскага пацыента наведаў таксама мэр гораду Познань Яцэк Яськовяк.

Чалавек, які жорстка зьбіў сырыйца, быў вызвалены паводле рашэньня суда. Пракуратура намерваецца абскардзіць гэтую пастанову.

У сваю чаргу паліцыя паведаміла, што ў пастарунак дабравольна прыйшоў другі чалавек – удзельнік бойкі. Паліцыянты шукаюць яшчэ трэцяга хулігана.

ФОТА:PAP/Jakub Kaczmarczyk

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт