Logo Polskiego Radia
Print

Міжбанкаўскую сыстэму ідэнтыфікацыі ўвядуць у Беларусі ў 2016 годзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.11.2015 10:52
Аляксандр Сотнікаў: гэта павысіць даступнасьць банкаўскіх паслуг для беларусаў.
flickr.com

Міжбанкаўская сыстэма ідэнтыфікацыі можа быць укаранёна ў Беларусі ў IV квартале 2016 году. Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўленьня разьвіцьця лічбавых банкаўскіх тэхналёгій Нацыянальнага банка Беларусі Аляксандр Сотнікаў.

„Зь яе дапамогай мы павысім даступнасьць нашых банкаўскіх паслуг і прадуктаў для беларускіх грамадзян. Гэта значыць рэалізацыя гэтага праекта дасьць магчымасьць чалавеку, адзін раз ідэнтыфікаваўшыся ў любым банку, атрымліваць паслугі й набываць прадукты ў любым іншым беларускім банку пры дапамозе сеткі інтэрнэт”, - растлумачыў ён.

Праект прапануецца разьвіваць не толькі намаганьнямі дзяржавы, але й падключыць да яго разьвіцьця банкаўскую супольнасьць, аб'яднаць не толькі фінансавыя, але й інтэлектуальныя намаганьні.

Аляксандр Сотнікаў 5 і 6 лістапада прыняў удзел у Міжнародным фінансава-банкаўскім форуме краін СНД „Менскія дзелавыя сустрэчы” у Менску.

У яго адкрыцьці прыняў удзел прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. Мерапрыемства правёў Фінансава-банкаўскі савет СНД сумесна з ААТ „ААБ Беларусбанк” пры падтрымцы Савета Міністраў Беларусі, Выканаўчага камітэта СНД, Банка ВТБ і Асацыяцыі беларускіх банкаў.

У цэлым у рабоце мерапрыемства прынялі ўдзел больш як 250 прадстаўнікоў з краін СНД і далёкага замежжа.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт