Logo Polskiego Radia
Print

Закрыты аэрапорт у Шарм-эль-Шэйх

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.11.2015 12:47
Эгіпэцкія ўлады прыпынілі ўсе авіярэйсы з Шарм-эль-Шэйх.
en.wikipedia.org

Эгіпэцкія ўлады прыпынілі ўсе авіярэйсы з Шарм-эль-Шэйх. Дакладна правяраюцца працэдуры бясьпекі на зямлі і на борце самалётаў.

Менавіта з Шарм-эль-Шэйху ў суботу вылецеў расейскі Airbus, які разьбіўся на пустыні. У катастрофе загінула 224 чалавекі.

Курорт Шарм-эль-Шэйх вельмі папулярны сярод брытанскіх турыстаў. Многія зь іх цяпер ня могуць вярнуцца на радзіму па прычыне адмененых рэйсаў.

Па дадзеных брытанскай выведкі ў расейскім самалёце ў багажным адсеку выбухнула бомба. Гэтую вэрсію падтрымлівае прэзыдэнт ЗША, таксама спасылаючыся на амэрыканскую выведку.

Яшчэ ў дзень авіякатастрофы, адказнасьць за яе ўзяла на сябе Ісламская дзяржава.

На думку экспэртаў, зьбіцьцё самалёта з зямлі не было магчымым, таму што ён ляцеў занадта высока, а ў тэрарыстаў няма дастатковай зброі і боепрыпасаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт