Logo Polskiego Radia
Print

У Гданьску адкапалі ўнікальны бюст Гітлера

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.11.2015 07:02
Бюст быў створаны ў 1942 годзе, а яго аўтар - вядомы мастак і любімец нацыстаў Ёзэф Торак.
www.dziennikbaltycki.pl

У двары Нацыянальнага музэя ў Гданьску знойдзены мармуровы бюст Адольфа Гітлера. З надпісу на матэрыяле вынікае, што бюст быў створаны ў 1942 годзе, а яго аўтарам зьяўляецца вядомы аўстрыйскі мастак і любімец нацыстаў Ёзэф Торак (Josef Thorak).
Як паведамляе Польскае агенцтва друку (РАР), паўтарамэтровы бюст быў знойдзены ў суботу ва ўнутраным дворыку музэя. Ён быў закапаны пад зямлёй на невялікую глыбіню, яго выпадкова знайшлі рабочыя. Гісторыкі лічаць, што бюст закапалі гітлераўцы перад тым, як пакінуць Гданьск у 1945 годзе. Бюст фюрэра будзе прыняты ў фонды музэя, але хутчэй за ўсё ня будзе экспанавацца ва ўстанове. Не выключаецца, што скульптура трапіць і будзе выстаўляцца ў Музэі Другой сусьветнай вайны, якія ствараецца ў Гданьску.
Ёзэф Торак быў вядомым і таленавітым скульптарам. У часы Трэцяга Рэйху ён лічыўся афіцыйным мастаком краіны, яго творы ўпрыгожвалі важнейшыя аб’екты нацысцкага рэжыму, у тым ліку Рэйхсканцылярыю. Мастак памёр у 1952 годзе, пасьля вайны яму было забаронена займацца мастацтвам за супрацу з нацыстамі. Да нашых дзён захавалася няшмат твораў Ёзэфа Торака, бо пасьля вайны яго скульптуры зьнішчаліся як творы мастака, які працаваў для нацыстаў. Паводле спэцыялістаў, сёньня працы мастака каштуюць ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх соцень тысяч эўра.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт