Logo Polskiego Radia
Print

Міліцыянту пагражае 10 гадоў турмы за затрыманьні грамадзян

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.11.2015 16:18
Міліцыянт часоў ПНР абвінавачаны ў зьдзяйсьненьні 36-і камуністычных злачынстваў.
foto: commons.wikimedia.org

Былы польскі міліцыянт абвінавачаны ў зьдзяйсьненьні 36-і камуністычных злачынстваў. Гаворка ідзе пра былога кіраўніка ваяводзкай камэндатуры міліцыі ў Шчэціне, які загадаў арыштаваць людзей яшчэ да ўвядзеньня ваеннага становішча.

„Ён выдаў загад паводле дэкрэту аб бясьпецы дзяржавы і ахове грамадзкага парадку падчас ваеннага становішча, які яшчэ не ўвайшоў у сілу”, - растлумачыў Міхал Куркевіч з Інстытуту нацыянальнай памяці. 36 затрыманьняў адбыліся да 12 сьнежня 1981 году. Ваеннае становішча ў Польшчы было ўведзена днём пазьней.

У сувязі з гэтым былому міліцыянту вынесена абвінавачаньне ў зьдзяйсьненьні 36 камуністычных злачынстваў, якія зьяўляюцца адначасова злачынствамі супраць чалавецтва. Міліцыянеру пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт