У Сэйме праходзяць курсы для новых дэпутатаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.11.2015 15:56
Цягам бліжэйшых дзён прэзыдэнт вызначыць дату першага паседжаньня палаты.
flickr.com
Сёньня ў будынку польскага Сэйму пачаліся двухдзённыя курсы для будучых дэпутатаў. У гэтым тэрміне паўнамоцтваў у парлямэнцкіх лавах упершыню сядзе ажно 215 новых парлямэнтароў.
Намесьнік кіраўніка канцылярыі Сэйма Ян Вэнгжын кажа, што новыя дэпутаты даведаюцца, між іншым, пра свае правы й абавязкі, а таксама пазнаёмяцца з тапаграфіяй сэймавага будынка.
Міністар адзначае, што гаворка ідзе ў асноўным пра тэхнічныя пытаньні, якія тычацца арыентацыі ва ўсім комплексе сэймавых будынкаў, якія займаюць восем гектараў.
У складзе новага скліканьня польскага Сэйму апынуцца прадстаўнікі ад „Права й справядлівасьці”, „Грамадзянскай плятформы”, партыі „Nowoczesna” (Сучасная), рыху „Kukiz '15” і Польскай сялянскай партыі.
У чацьвер Дзяржаўная выбарчая камісія перадасьць ім пасьведчаньні аб абраньні. Цягам бліжэйшых дзён прэзыдэнт павінен назваць дату скліканьня першага паседжаньня новага Сэйму.
аз