Саудаўскі блёгер абвешчаны ляўрэатам Прэміі Сахарава
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.10.2015 13:02
Пра гэта ў Стразбургу паведаміў старшыня Эўрапарлямэнта Марцін Шульц.
flickr.com
Саудаўскі блёгер Раіф Бадаві стаў ляўрэатам сёлетняй Прэміi Сахарава „За свабоду думкі”. Пра гэта падчас пленарнага паседжаньня Эўрапарлямэнта паведаміў старшыня палаты Марцін Шульц.
У 2014 годзе за прасоўваньне каштоўнасьцяў, якія супярэчаць ісламу Раіф Бадаві быў прысуджаны да 10 гадоў турмы, лупцоўкі й штрафу у памеры больш чым 260 тыс. даляраў.
Абвяшчаючы выбар старшыня Эўрапарлямэнта падкрэсьліў вялікую мужнасьць, якую паказаў пераможца ў барацьбе за свабоду выказваньня думкі.
Апрача саудаўскага блёгера да сёлетняй Прэміі Сахарава быў намінаваны таксама расейскі апазыцыянэр Барыс Нямцоў, застрэлены ў лютым бягучага году ля сьцен Крамля.
аз