Статкевіч: на „Ланцуг памяці” прыходзьце са сьвечкамі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.10.2015 10:50
                    
                                 
                
                
                    Пачатак акцыі ў 18.30.
                
                
                    
                        
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                          29 кастрычніка на праспэкце Незалежнасьці каля будынку КГБ у Менску, а 18.30 пачнецца „Ланцуг памяці” - мэмарыяльная акцыя ў памяць дзеячаў культуры, якія былі расстраляныя ў 1937 годзе.
Арганізатар акцыі, былы палітвязень Мікалай Статкевіч заклікаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку прыходзіць на акцыю памяці ахвяр сталінізму выключна са сьвечкамі й лампадкамі, але без сьцягоў.
29 і 30 кастрычніка 1937 году былі кульмінацыяй масавых расстрэлаў беларускіх элітаў. Савецкі рэжым зьнішчыў больш за 90% вышэйшых чыноўнікаў, сьвятароў, інтэлектуалаў, людзей мастацтва Беларусі.
Усяго ў краіне рэпрэсавана каля 600 тысяч чалавек, зь іх каля 200 тысяч загінула.
Як выявіў гісторык Леанід Маракоў, жыцьцё некалькіх дзясяткаў тысяч скончылася ў сутарэньнях будынка НКВД.
Сваіх ахвяр энкавэдысты вывозілі грузавікамі й хавалі ў безназоўных брацкіх магілах у лесе каля вёскі Цна, які цяпер называецца Курапаты.
nn.by/аз