Logo Polskiego Radia
Print

Паміж Расеяй і Ўкраінай спынена ўсялякае авіяспалучэньне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.10.2015 00:33
Рынак займае "Белавія": зь сёньняшняга дня беларускія авіялініі адкрылі штодзённы рэйс Менск-Адэса.
Airbus A320Airbus A320www.flickr.com

Апоўначы з 24 на 25 кастрычніка спыненыя авіязносіны паміж Расеяй і Ўкраінай. 16 верасьня прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў указ аб увядзеньні санкцый супраць расейскіх авіякампаній, сярод якіх ёсьць і найбуйнейшая – «Аэрафлот». У адказ Масква ўвяла адэкватныя крокі. Акрамя «Аэрафлота», сярод расейскіх авіяліній, якія трапілі пад санкцыі, значацца «ВИМ-Авиа», «Донавиа», «Оренбургские авиалинии», «Полет», Red Wings, «Россия», «Сибирь», «Трансаэро», «Уральские авиалинии», «Якутия», «Ямал» ды іншыя. З украінскага боку санкцыямі ахоплены, у прыватнасьці, «Міжнародныя авіялініі Ўкраіны», «Дніпроавіа», Yanair.
Украіна ўвяла санкцыі супраць згаданых расейскіх авіякампаній з-за таго, што яны зьдзяйсьняюць палёты ў Крым. Санкцыямі ахопленыя 27 авіяліній з Расеі й 2 з Крыма.
Цяпер пасажырам для таго, каб дабрацца з Расеі ва Ўкраіну паветраным шляхам, прыйдзецца ляцець транзытам праз аэрапорты ў трэціх краінах. Беларуская авіякампанія «Белавія» заявіла, што гатовая на рост пасажырапатоку на трасе паміж дзьвюма краінамі зь перасадкай у Менску, павелічэньне частаты палётаў паміж Менскам і Кіевам ды на выкарыстаньне на згаданых трасах самалётаў з большай пасажыраўмяшчальнасьцю. Акрамя таго, зь сёньняшняга дня беларускія авіялініі адкрылі штодзённы рэйс Менск-Адэса.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт