Польшча пераходзіць на зімовы час
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
24.10.2015 17:55
Да летняга часу краіна вернецца ў апошнюю нядзелю сакавіка.
www.flickr.com
Сёньня ноччу (з суботы на нядзелю, з 24-га на 25-га кастрычніка) Польшча пераходзіць на зімовы час. А 3-й гадзіне ночы стрэлкі гадзіньнікаў трэба перавесьці на гадзіну назад. Да летняга часу краіна вернецца ў апошнюю нядзелю сакавіка.
Зьмена часу восеньню й вясной абавязковая ва ўсім Эўрапейскім Зьвязе – гэта рэгулюе спэцыяльная дырэктыва.
Сёньня начныя цягнікі а 3-й гадзіне паводле летняга часу спыняцца на трасе й будуць стаяць гадзіну. Гэта датычыць таксама пасажырскага складу «Менск-Варшава», які адпраўляецца зь беларускай сталіцы вечарам і прыбывае ў польскую з самай раніцы.
Зьмена часу адбываецца ў амаль 70 краінах сьвету, яна дзейнічае ва ўсіх эўрапейскіх дзяржавах за выключэньнем Ісьляндыі, Беларусі й Расеі. Мэта пераходу на іншы час – больш эфэктыўнае выкарыстаньне дзённага сьвятла й ашчаднасьць энэргіі. Хоць усё больш спэцыялістаў зазначаюць, што зьмена часу прыносіць невялікую эканомію электраэнэргіі. У сваю чаргу лекары падкрэсьліваюць, што зьмена часу – гэта вялікі стрэс для арганізма. На тое, каб пераставіцца на новы час, наш арганізм патрабуе некалькіх дзён.
вс