Дэманстрацыя гарнякоў у Варшаве
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
22.10.2015 12:10
Прафсаюзы пікетавалі перад канцылярыяй прэм’ер-міністра.
PAP/Andrzej Grygiel
Разам з шахцёрамі ў Варшаву прыехалі прадстаўнікі іншых галін – чыгуначнікі, працаўнікі збройнай прамысловасьці й мэдпрацаўнікі. Дэманстрацыя распачалася а 12 гадзіне. У сталіцу прыехала каля 15 тысяч працаўнікоў горназдабываючай галіны. Удзельнікі пікету нагадалі ўраду ўсе, паводле іх, нявыкананыя абяцаньні.
Сёньняшняя акцыя галоўным чынам была зьвязана з падпісаным 17 студзеня пагадненьнем, якое павінна было, між іншым, гарантаваць будучыню шахтам. Паводле гарнякоў, гэтае абяцаньне ня выкананае ўрадам.
Арганізатарам акцыі зьяўляўся Міжпрафсаюзны пратэстацыйны камітэт Сылеска-Дамброўскага рэгіёну, які быў падпісантам паразуменьня з 17 студзеня.
Удзельнікі пратэсту пакінулі перад будынкам канцылярыі вярбу, ня якой павесілі грушы, шарыкі й туалетную паперу. Так, паводле іх, павінен выглядаць сымбаль цяперашняга ўраду.
ав