Паляк у фінале конкурсу імя Шапэна
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        17.10.2015 11:18
                    
                                 
                
                
                    Пераможца конкурсу піяністаў будзе абвешчаны ўначы 20 кастрычніка.
                
                
                    
                        
Bild: flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                          Паляк Шымон Нэрынг выйшаў у групу 10 фіналістаў Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Фрыдэрыка Шапэна. Апрача яго, у фінал выйшлі, між іншым, расеец  Дзьмітрый Шышкін і латыш Георгійс Асокінс, а таксама піяністы з Паўднёвай Карэі, Харватыі, Японіі, ЗША й Канады. 
Канчатковыя слуханьні фіналістаў пройдуць у Нацыянальнай філярмоніі з 18 па 20 кастрычніка. Пераможца будзе абвешчаны ўначы 20 кастрычніка. 21 кастрычніка ў Нацыянальнай філярмоніі адбудзецца першы Канцэрт ляўрэатаў.
Усе слуханьні Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Фрыдэрыка Шапэна транясьлюе Другая праграма грамадзкага Польскага радыё.
аз