Францыя запрапануе стварэньне эўрапейскай памежнай службы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        15.10.2015 16:44
                    
                                 
                
                
                    Частка краін Эўразьвязу выступае супраць прапановы Парыжа, а найбольшым праціўнікам зьяўляецца Гішпанія.
                
                
                    
                        
frontex.europa.eu
                     
                
                
                
               
                
                         Францыя запрапануе стварэньне эўрапейскай памежнай службы, якая б адказвала за ахову межаў Эўразьвязу. З такой прапановай Парыж плянуе выступіць у сувязі з наплывам імігрантаў у Эўропу. Служба падпарадкоўвалася б «Фронтэксу» – Агенцтву Эўразьвяза па бясьпецы зьнешніх межаў, штаб-кватэра якога разьмяшчаецца ў Варшаве. Згаданую ініцыятыву высунуў прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд.
Прапанова Парыжа аднак утрымлівае пэўныя пытаньні, бо стварэньне эўрапейскай памежнай службы абмяжоўвала б сувэрэнітэт паасобных чальцоўскіх краін ЭЗ у кантраляваньні сваіх межаў.
Паводле францускай прапановы, кожная краіна Эўразьвязу мабілізавала б акрэсьленую колькасьць памежнікаў. Парыж падлічыў, што дадаткова для ўзмацненьня памежнай службы Італіі й Грэцыі, межы якіх атакуюць імігранты, патрэбна каля 1 тыс. памежнікаў.
Паводле францускіх СМІ, частка краін Эўразьвязу выступае супраць прапановы Парыжа, а найбольшым праціўнікам зьяўляецца Гішпанія.
вс