Logo Polskiego Radia
Print

Немцы сачылі за саюзьнікамі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.10.2015 11:20
Хоць нядаўна Бэрлін меў прэтэнзіі да ЗША, што яны шпіёнілі за эўрапейцамі, у тым ліку Ангелай Мэркель.
www.flickr.com

Нямецкую Фэдэральную разьведвальную службу (BND) абвінавацілі ў шпіянажы за саюзьнікамі. Матэрыял на згаданую тэму апублікавала выданьне Der Spiegel.

Паводле часопіса, да канца 2013 года спэцслужба ажыцьцяўляла праслухоўваньне пасольстваў некалькіх краін-саюзьнікаў у Бэрліне, а таксама будынкаў, дзе разьмяшчаліся ўстановы Эўразьвязу. Хоць часткова гэта рабілася па распараджэньні Агенцтва нацыянальнай бясьпекі (АНБ) ЗША, аднак шэраг апэрацый ажыцьцяўляўся ў інтарэсах самой BND. У прыватнасьці, немцы праслухоўвалі пасольства Францыі й ЗША, прычым выкарыстоўвалі для гэтага тэхналёгіі, атрыманыя ад саміх амэрыканскіх саюзьнікаў. Бундэстаг ужо заявіў аб стварэньні камісіі, якая павінна праінспэктаваць штаб-кватэру нямецкай разьведкі й апытаць супрацоўнікаў.

У канцы красавіка інтэрнэт-выданьне Spiegel Online паведаміла, што АНБ больш за дзесяць гадоў сачыла за палітыкамі, чыноўнікамі і прадпрымальнікамі ў Эўропе, выкарыстоўваючы тэхнічныя рэсурсы нямецкай выведкі. Пры гэтым шпіянаж вёўся бязь ведама Фэдэральнай разьведвальнай службы Германіі. Аказалася таксама, што амэрыканцы шпіёнілі, у прыватнасьці, за Ангелай Мэркель і Франсуа Аляндам.

паводле lenta.ru/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт