Палякі ў чарговым этапе конкурсу імя Шапэна
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
13.10.2015 12:23
Пераможца піяністычнага конкурсу будзе абвешчаны ноччу 20 кастрычніка.
Bild: flickr.com
Трое палякаў выйшлі ў трэці этап Міжнароднага піяністычнага конкурсу імя Фрыдэрыка Шапэна. Гэта – Лукаш Крупіньскі, Кшыштаф Ксёнжэк і Шымон Нэгрынг.
Трэці этап мерапрыемства будзе працягвацца з 14 па 16 кастрычніка. У фінал, які заплянаваны на 18-20 кастрычніка, увойдуць толькі 10 піяністаў.
Пераможца сёлетняга конкурсу будзе абвешчаны ноччу 20 кастрычніка.
У сваю чаргу 21 кастрычніка ў Нацыянальнай філярмоніі ў Варшаве пройдзе першы Канцэрт ляўрэатаў.
Усе этапы Міжнароднага піяністычнага конкурсу імя Фрыдэрыка Шапэна перадаюцца па Другой праграме грамадзкага Польскага радыё. Апрача таго, адмыслова з нагоды конкурсу, Польскае радыё запусьціла новы лічбавы канал „Радыё Шапэн”.
аз