Logo Polskiego Radia
Print

Беспарадкі ў сталіцы Косава

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.10.2015 11:55
Апазыцыя пратэстуе супраць пагадненьня з Сэрбіяй.
flickr.com

Паліцыя выкарыстала сьлезацечны газ для разгону натоўпу дэманстрантаў, якія закідалі камянямі й кактэйлямі Молатава ўчастак паліцыі ў Прышціне. У гэты час у ім пабываў адзін зь лідараў мясцовай апазыцыі, які быў выкліканы на допыт.

Перад будынкам сабраліся каля 200 чалавек. Яны пратэставалі супраць дзеяньняў паліцыі ў дачыненьні да дэпутата Альбіна Курці, які на мінулым тыдні распусьціў у будынку парлямэнта сьлезацечны газ.

Такім чынам апазыцыйны дэпутат пратэставаў супраць пагадненьня, якое ў косаўскія ўлады заключылі з Сэрбіяй.

Пагадненьне, сярод іншага, дае больш шырокія правы сэрбскай меншасьці. Паводле апазыцыі, гэта прывядзе да яшчэ большага этнічнага падзелу Косава і ўзмоцніць уплывы Сэрбіі ў Косаве.

Прадстаўнікі Эўразьвязу, якія пасярэднічалі ў двухбаковых перамовах, віталі падпісаньне пагадненьня з задавальненьнем.

Прадстаўнікі паліцыі паведамілі, што ў выніку беспарадкаў пацярпелі тры дэманстранты й некалькі паліцыянтаў.

Этнічныя альбанцы Косава аддзяліліся ад Сэрбіі пасьля ўзброенага перавароту ў 1999 годзе і ў 2008 годзе абвясьцілі незалежнасьць.

Бялград не прызнае незалежнасьць Косава й па-ранейшаму лічыць гэтую тэрыторыю сваёй паўднёвай правінцыяй.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт