Аварыйная пасадка самалёта, бо капітан страціў прытомнасьць
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
10.10.2015 11:32
Ляйнэр бясьпечна пасадзіў першы афіцэр.
www.flickr.com
Пасажырскі самалёт Airbus A320 брытанскага лоў-коста Easyjet, які выконваў рэйс з Лёндана на грэцкі востраў Крыт, быў прымушаны зьдзейсьніць аварыйную пасадку ў Італіі. Прычынай інцыдэнту стала тое, што капітан страціў прытомнасьць. Ляйнэр бясьпечна пасадзіў у аэрапорце "Marco Polo" ў Вэнэцыі першы афіцэр. Авіякампанія выслала ў Італію другі самалёт з новым экіпажам, які даставіў 164 пасажыраў у Грэцыю.
Капітан быў дастаўлены ў шпіталь у Вэнэцыі, яго здароўю не пагражае небясьпека.
вс