Нобэлеўская прэмія міру прысуджана тунісцам
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
09.10.2015 11:10
Нобэлеўская прэмія міру прысуджана "квартэту" нацыянальнага дыялёгу ў Тунісе.
PAP/EPA/HEIKO JUNGE
Нобэлеўская прэмія міру за 2015 год прысуджана арганізацыі «Квартэт нацыянальнага дыялёгу ў Тунісе».
Узнагарода прысуджаная «за вырашальны ўклад у стварэньне плюралістычнай дэмакратыі ў Тунісе неўзабаве пасьля рэвалюцыі 2011 года», – сказана ў прэс-рэлізе Нарвэскага нобэлеўскага камітэту.
«Квартэт» быў створаны ў 2013 годзе, калі «працэсы дэмакратызацыі апынуліся пад пагрозай разбурэньня ў выніку палітычных забойстваў і хвалі грамадзянскіх выступленьняў», адзначана ў камітэце.
«Квартэт» уключае чатыры ключавыя арганізацыі туніскай грамадзянскай супольнасьці. Дзякуючы яго дзейнасьці стаў магчымы дыялёг паміж грамадзянамі Туніса, палітычнымі партыямі і ўладамі, канстатуюць у Нобэлеўскім камітэце.
Сума кожнай з Нобэлеўскіх прэмій сёлета складае 8 млн швэдзкіх крон (953 тыс. даляраў).
вс