Выбух на тэрыторыі консульства РП у Львове
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.10.2015 11:21
Ніхто ня быў паранены.
flickr.com
У сераду позна ўвечары на тэрыторыі польскага консульства ў Львове было прыведзенае ў дзеяньне выбуховае прыстасаваньне. Ніхто ня быў паранены.
Выбуховае прыстасаваньне было зьмешчанае ў сьметніцы перад Генэральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Львове. Яно было прыведзенае ў дзеяньне каля 22.30.
Як паведамілі ў Львоўскай міліцыі на месца выбуху прыехалі сьледчыя, міліцыянты з сабакамі й сапёры.
У выніку выбуху быў зьнішчаны кош для сьмецьця, які знаходзіўся на тэрыторыі консульства.
Пакуль ні польскае консульства ў Львове, ні ў Міністэрства замежных спраў Польшчы не камэнтуюць інцыдэнту.
аз