Барусэвіч: Андрэеў даў прыклад расейскай прапаганды
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.09.2015 16:16
Паводле сьпікера Сэнату, такая інтэрпрэтацыя гісторыі абавязковая ў Расеі.
flickr.com
Выказваньне амбасадара Расейскай Фэдэрацыі Сяргея Андрэева не было выпадковым, лічыць сьпікер польскага Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнта).
Паводле Богдана Барусэвіча, у цяперашні час такая інтэрпрэтацыя гісторыі абавязвае ў Расеі.
Нагадваем, некалькі дзён таму амбасадар Расеі заявіў у тэлевізійным інтэрвію, што Польшча нясе суадказнасьць за пачатак Другой сусьветнай вайны.
Богдан Барусевіч лічыць, што такая заява – гэта вынік прапаганды накіраванай да расейскага грамадзтва.
Богдан Барусевіч: Гэткага тыпу паведамленьні накіраваны ў асноўным да расейскага грамадзтва. Аднак яны паяўляюцца і ў гэткіх сытуацыях. Проста дыпляматы зьвяртаюцца да палякаў, як да расейцаў.
Богдан Барусэвіч быў госьцем навуковай канфэрэнцыі пад назвай „Па абодвух баках лініі Рыбэнтроп-Молатаў. Нямецкая й савецкая акупацыі польскай тэрыторыі ў гады 1939-1941”. Канфэрэнцыю арганізаваў Інстытут нацыянальнай памяці.
аз