Польшча хоча вярнуцца на рынак Ірана
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        25.09.2015 11:55
                    
                                 
                
                
                    Міжнародныя санкцыі супраць Ірана павінны быць адмененыя ў 2016 годзе. 
                
                
                    
                        
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Польскі віцэ-прэм'ер і міністар эканомікі Януш Пехаціньскі накіроўваецца сёньня ў Тэгеран з трохдзённай дзелавой місіяй.
У Іране ён плянуе падпісаць, між іншым, пагадненьне аб эканамічным супрацоўніцтве з гэтай краінай.
Польскі палітык сустрэнецца зь іранскімі міністрамі, якія адказваюць, між іншым, за харчовую й фармацэўтычную галіны, прамысловасьць, нафту й ахову навакольнага асяродзьдзя.
Януш Пехаціньскі нагадаў, што да ўвядзеньня міжнародных санкцый у дачыненьні да Ірана Польшча працягвала  выдатнае гандлёвае супрацоўніцтва з гэтай краінай.
„Я разумею, што працэс нармалізацыі адносінаў будзе працяглы, але Польшча й польская эканоміка хочуць у ім удзельнічаць”, - сказаў віцэ-прэм’ер.
Міжнародныя санкцыі супраць Ірана павінны быць адмененыя ў наступным годзе.
аз