Расьце колькасьць ахвяраў цісканіны каля Мэкі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
25.09.2015 11:32
Кароль Салман загадаў памяняць парадак правядзеньня хаджу.
flickr.com
Улады Саудаўскай Арабіі пачалі расьсьледаваньне прычыны сьмерці больш за 700 паломнікаў, якія загінулі ў цісканіне падчас штогадовага хаджу ў Мэку. У той жа час параненыя былі больш за 800. Гэта самая вялікая колькасьць ахвяр у час паломніцтва за апошнія 25 гадоў.
Паводле прадстаўнікоў саудаўскага боку, колькасьць загінуўшых можа яшчэ вырасьці.
Трагічная падзея адбылася ў даліне Міна недалёка ад сьвятога горада Мэка, дзе ў больш чым 160 тысячах палаткаў адпачываюць мусульманскія паломнікі.
Кароль Саудаўскай Арабіі Салман заявіў, што прычыны трагедыі павінны быць як мага хутчэй высьветленыя. Ён таксама загадаў перагледзець правілы арганізацыі паломніцтва ў Мэку.
Вярхоўны лідар Ірана Аятала Хамэнэі абвінаваціў саудаўскія ўлады ў няздольнасьці забясьпечыць бясьпеку паломнікаў.
Гэта ня першая гэткая трагедыя ў Мэцы. У 2006 годзе тут загінулі 364 паломнікаў, на два гады раней - 244. Найвялікшая трагедыя адбылася ў 1990 годзе, калі ў цісканіне ў тунэлi, які вядзе ў сьвятой горад, загінулі 1426 мусульманаў.
аз