Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня ў Варшаве ўпершыню пройдзе «Ноч храмаў»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.09.2015 14:56
З суботы на нядзелю ўсе жадаючыя могуць наведаць сталічныя касьцёлы, цэрквы, мячэць ды сынагогу.
foto: wikipedia

Сёньня ў Варшаве ўпершыню пройдзе «Ноч храмаў». З суботы на нядзелю ўсе жадаючыя могуць наведаць сталічныя касьцёлы, цэрквы, мячэць ды сынагогу. Падчас наведваньня храмаў адбудуцца прэзэнтацыі, якія наблізяць наведвальнікам дадзеную рэлігію.
Ініцыятарам акцыі зьяўляецца няўрадавая арганізацыя «Кампанія без нянавісьці». Паводле яе сябраў, ідэя «Ночы храмаў» зьявілася нейкі час таму. Яны падкрэсьліваюць, што мэта мерапрыемства – пазнаёміць зь іншымі культурамі ды разбурыць існуючыя стэрэатыпы. «Кампанія без нянавісьці» зазначае, што людзі баяцца нечага невядомага й на свой уласны страх рэагуюць агрэсіяй.
Удзел у мерапрыемстве прымаюць 11 храмаў.

вс

на здымку: варшаўскі сабор Марыі Магдаліны - галоўная праваслаўная царква Польшчы

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт