У Чылі адбыўся моцны землятрус, існуе пагроза цунамі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
17.09.2015 10:02
У краіне аб'яўлены чырвоны, найвышэйшы ўзровень сэйсмічнай небясьпекі.
www.flickr.com
У Чылі адбыўся моцны землятрус магнітудай 8,4 бала паводле шкалы Рыхтэра. Пасьля гэтага зафіксавана 15 новых падземных штуршкоў.
Колькасьць загінулых складае каля 10 чалавек. У краіне аб'яўлены чырвоны, найвышэйшы ўзровень небясьпекі.
Працягваецца эвакуацыя насельніцтва з прыбярэжных зон з-за пагрозы цунамі. У асобных месцах узьбярэжжа вышыня хваляў склала каля 5 мэтраў.
У некаторых гарадах краіны ў школах адмененыя заняткі. У той жа час адзначаецца, што ўсе аэрапорты й аэрадромы Чылі працуюць у нармальным рэжыме.
вс