Малы памежны рух за скасаваньне санкцый?
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        15.09.2015 13:45
                    
                                 
                
                
                    Міністар Схэтына падкрэсьліў, што Польшча ўжо пяць гадоў таму прайшла працэдуру, неабходную дзеля ажыцьцяўленьня пагадненьня зь Беларусьсю пра малы памежны рух.
                
                
                    
                        
аўеўЖ PAP/Artur Reszko 
                     
                
                
                
               
                
                         Памежны рух быў бы важным крокам для інтэнсыфікацыі кантактаў зь Беларусьсю, – зазначыў у Беластоку на сустрэчы з прадпрымальнікамі міністар замежных справаў Польшчы Гжэгаж Схэтына.
Г.Схэтына: Малы памежны рух быў бы своеасаблівым сымбалем кантактаў, адкрытасьці, новага шанцу на яшчэ лепшы эканамічны абмен, на лепшае супрацоўніцтва, на зарабляньне грошай.
Міністар Схэтына падкрэсьліў, што Польшча ўжо пяць гадоў таму прайшла працэдуру, неабходную дзеля ажыцьцяўленьня пагадненьня зь Беларусьсю пра малы памежны рух, і разам з гэтым пра спрошчаны рэжым перасячэньня дзяржаўнай мяжы.
Г.Схэтына: На наступнай сустрэчы міністраў замежных справаў у Брусэлі мы будзем абмяркоўваць санкцыі супраць Беларусі, ці існуе магчымасьць іх адмяніць, ці сытуацыя ў Беларусі настолькі зьмянілася, што гэтая адмена рэальная й сэнсоўная. Яна давала б надзею, што паміж краінамі адбудзецца адкрыцьцё і першым паказчыкам з другога боку павінна быць якраз і згодна Беларусі на малы памежны рух.
Гжэгаж Схэтына ўдзельнічае ў выязным паседжаньні ўраду Эвы Копач у Беластоку.
яс