Logo Polskiego Radia
Print

Консул Францыі ў Турцыі прадавала ўцекачам лодкі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.09.2015 16:25
Міністар замежных справаў Францыі Ляран Фабіюс прыпыніў яе ў абавязках.
www.flickr.com

Францускі ганаровы консул у Турцыі прыпыненая ў выкананьні абавязкаў за тое, што прадавала ўцекачам лодкі й іншае аснаджэньне. Рашэньне прыняў міністар замежных справаў Францыі Ляран Фабіюс. Пра справу стала вядома пасьля таго, як ёй занялося францускае дзяржаўнае тэлебачаньне.
Жанчына зьяўляецца ўладальніцай крамы ў марскім курортным горадзе Бодрум, у якой прадаюцца лодкі, ратавальныя камізэлькі ды іншае аснаджэньне для плаваньня. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Францыі Рамэн Надаль заявіў, што ганаровым консулам Францускай Рэспублікі ня можа быць чалавек, які ў пэўнай ступені дапамагае ў кантрабандзе людзей.
Уладальніца крамы й прыпынены ў абавязках ганаровы консул сказала ў сваю чаргу, што яна й яе працаўнікі не правяраюць дакумэнтаў у сваіх кліентаў і ня ведаюць, каму прадаюць тавар.
Менавіта з пляжаў Турцыі ўцекачы з Блізкага Ўсходу ўплаў спрабуюць трапіць у Грэцыю, а адтуль далей на захад Эўропы.


вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт