Радаслаў Сікорскі стаў дарадчыкам Парашэнкі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        12.09.2015 10:41
                    
                                 
                
                
                    Раду дарадчыкаў узначальвае Міхаіл Саакашвілі. 
                
                
                    
                        
Foto: РАР
                     
                
                
                
               
                
                         Экс-кіраўнік МЗС Польшчы й былы старшыня Сэйму краіны Радаслаў Сікорскі стаў сябрам Кансультацыйнай дарадчай міжнароднай рады рэформаў пры прэзыдэнце Ўкраіны Пятры Парашэнцы. Старшынём рады зьяўляецца былы прэзыдэнт Грузіі, цяпер губэрнатар Адэскай вобласьці Міхаіл Саакашвілі.
У гутарцы з карэспандэнтам польскага агенцтва друку PAP Радаслаў Сікорскі пацьвердзіў, што атрымаў прапанову ад Парашэнкі й Саакашвілі й яе прыняў.
53-гадовы Радаслаў Сікорскі – фігурант гэтак званага «касэтнага скандалу», зьвязанага зь незаконным праслухоўваньнем высокапастаўленых польскіх дзяржчыноўнікаў. З-за гэтага ў чэрвені бягучага года ён быў вымушаны пакінуць пасаду старшыні Сэйма. Акрамя таго, ён страціў давер сваёй партыі – правацэнтрысцкай «Грамадзянскай плятформы», – і ня будзе балятавацца на парлямэнцкіх выбарах, якія заплянаваныя ў Польшчы на кастрычнік.
вс