Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнку давярае 76,6 працэнта беларусаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.09.2015 08:30
Вынікі сацыялягічных дасьледаваньняў прэзэнтуе БЕЛТА.
commons.wikimedia.com

Давер кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку выказвае 76,6 працэнта дарослага насельніцтва краіны. Аб гэтым сьведчаць вынікі сацыялягічных дасьледаваньняў, праведзеных у жніўні 2015 году Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам.

Як паведамляе дзяржаўнае Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БЕЛТА), у адпаведным сацыялягічным апытаньні прынялі ўдзел 1006 рэспандэнтаў. Статыстычная хібнасьць знаходзіцца ў межах 3 працэнтаў.

На думку пераважнай большасьці грамадзян (74,1 працэнта), дзейнасьць Лукашэнкі адпавядае інтарэсам простых людзей. Згодны са сьцьвярджэньнем аб тым, што пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі Беларусь у цэлым разьвіваецца ў правільным напрамку, 77,1 працэнта апытаных.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт