Уся Польшча чытае "Ляльку", мы - таксама (AUDIO)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.09.2015 16:26
Шэдэўр польскай літаратуры ў майстэрскім выкананьні на мове Коласа й Купалы.
У суботу цэлая Польшча чытае раман «Лялька» Баляслава Пруса. Мерапрыемства адбываецца ў рамках акцыі «Нацыянальнае чытаньне», падчас якой вядомыя палякі чытаюць клясыку польскай літаратуры. Сярод «чытачоў» – прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й яго жонка Агата, якія інаўгуравалі акцыю. Польскае радыё таксама далучылася да мерапрыемства, у тым ліку Беларуская служба. Паслухайма, як гучыць «Лялька» на мове Коласа й Купалы. Фрагмэнт твору ў перакладзе Галіны Жарко чытае Кірыл Сьмяглікаў. Частка першая.
слухайце далучаны гукавы файл