Нелегалы ў польскім грузавіку ў Славаччыне
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.09.2015 15:55
Польскі кіроўца заяўляе, што яго прымусілі ўзяць сырыйскіх бежанцаў.
flickr.com
У Славаччыне дайшло да аварыі польскага грузавіка, які перавозіў імігрантаў з Сырыі. У выніку ДТЗ загінуў славак – 32-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля.
Польскі грузавік перавозіў 20 сырыйскіх бежанцаў ва ўзросьце ад 18 да 53 гадоў і трое дзяцей.
Грузавы аўтамабіль сутыкнуўся лоб у лоб зь легкавым аўтамабілем непадалёк гораду Чадца.
Польскі кіроўца й сырыйцы спрабавалі зьбегчы зь месца здарэньня. Усе яны былі арыштаваныя славацкай паліцыяй.
Паляк заявіў, што яго „прымусілі ўзяць імігрантаў ля гораду Трэнчын й даставіць у Нямеччыну”. Больш падрабязнасьцяў ён не сказаў.
Паводле славацкай паліцыі, грузавік быў арандаваны ў адной зь фірмаў у Польшчы. Польскі кіроўца й сырыйскія бежанцы, якія ў Славаччыну перабраліся з тэрыторыі Вугоршчыны, былі затрыманыя. Славацкая паліцыя вядзе расьсьледаваньне.
аз