Logo Polskiego Radia
Print

Генсакратар ААН заклікае Эўропу да салідарнасьці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.08.2015 15:19
Пан Гі Муна непакоіць трагічны лёс імігрантаў, якія прыяжджаюць у Эўропу.
polish.cri.cn

Генэральны сакратар ААН заклікае даць „супольны палітычны адказ” на крызыс міграцыі ў Эўропе.

Пан Гі Мун заявіў, што агульны адказ неабходны, каб прадухіліць „крызыс салідарнасьці” на старым кантынэнце.

Генсакратар ААН узрушаны й шакаваны апошнімі інфармацыямі пра сьмерць імігрантаў, якія прыяжджаюць у Эўропу. Таму, паводле яго, каб пазьбегнуць падобных трагедый, трэба зрабіць значна больш, чым да гэтага часу.

Пан Гі Мун падкрэсьліў, што большасьць людзей, якія вырушаюць у небясьпечнае падарожжа ў Эўропу, уцякаюць з такіх „гарачых кропак” як Сырыя ці Ірак.

„Міжнародная супольнасьць павінна прадэманстраваць большую рашучасьць па ўрэгуляваньні канфліктаў і іншых праблем, якія прымушаюць людзей уцякаць са сваіх краінаў”, - сказаў генэральны сакратар ААН.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт