Памёр былы арцыбіскуп Юзэф Вэсалоўскі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
28.08.2015 12:42
Былы апостальскі нунцый, абвінавачаны ў сэксуальным выкарыстоўваньні дзяцей, памёр сёньня ў Ватыкане.
foto: PAP
Пасьля раскрыцьця пэдафільскага скандалу, Юзэф Вэсалоўскі быў выдалены з духоўнага сану. 11 ліпеня ў Ватыкане пачаўся судовы працэс, аднак Вэсалоўскі з-за дрэннага стану здароўя на ім не прысутнічаў. Былы касьцельны ерарх памёр ва ўзросьце 67 годоў.
З 1980 г. Юзэф Вэсалоўскі быў дыпляматычным прадстаўніком Ватыкана. Працаваў, між іншым, у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, Коста-Рыка, Японіі, Швэйцарыі, Індыі, Даніі, Казахстане, Узбэкістане й апошнія гады ў Дамініканскай Рэспубліцы ды Гаіці.
Пра арцыбіскупа стала гучна ў палове 2013 года, калі дамініканскае тэлебачаньне паказала рэпартаж, у якім нунцыя абвінавачвалі ў пэдафіліі і ў валоданьні дзіцячай парнаграфіяй.
Сёлета 11 ліпеня перад ватыканскім судом Вэсалоўскаму было вынесена абвінавачаньне ў прымушаньні непаўналетніх да сэксуальных актаў, набыцьцё і ўтойваньне на кампутарах у Дамінікане і ў Ватыкане парнаграфічных матэрыялаў, зьдзяйсьненьні ўчынкаў, якія абражаюць рэлігію й хрысьціянскую мараль. Былога сьвятара абвінавацілі таксама ў нанясеньні ахвярам сур’ёзнай псыхічнай траўмы.
яс