Logo Polskiego Radia
Print

Сянцова абмяняюць на расейскіх ваенных злачынцаў?

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.08.2015 17:44
  • Сянцова абмяняюць на расейскіх ваенных злачынцаў.mp3
Экспэрт: Расеі трэба было знайсьці людзей, якія па сіле прыгавора былі б роўныя расейскім тэрарыстам.
Фота: svoboda.orgФота: svoboda.org

У аўторак Паўночнакаўскаскі ваенны суд у Роставе-на-Доне прыгаварыў украінскага рэжысэра і ўдзельніка Майдану Алега Сянцова да 20 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

39-гадовага Сянцова абвінавацілі ў сяброўстве ў забароненай у Расеі ўкраінскай крайне правай арганізацыі „Правы сэктар” і ў падрыхтоўцы тэрактаў на Крыме пасьля далучэньня паўвыспы да РФ. А таксама ў захоўваньні зброі, боепрыпасаў і выбухов рэчываў.

Суд не прыслухаўся да заклікаў сусьветных славутых асоб ў абарону ўкраінскага рэжысэра. Не дапамаглі звароты Аляксандра Зьвягінцава, Анджэя Вайды, Агнешкі Голянд, Кшыштафа Занусі, Даніэля Альбрыхскага ды нават Пэдра Альмадовара.

Алег Сянцоў быў затрыманы ФСБ у траўні 2014 году. Ён не прызнаў сваёй віны й лічыць, што справа супраць яго носіць палітычны характар, тым больш, што рэжысэр адкрыта выступаў супраць захопу Крыму Расеяй.

Паводле пракурор Вольгі Ткачэнка, Сянцоў стварыў на Крыме тэрарыстычнае падпольле, каб вярнуць паўвыспу Ўкраіне. І дзеля гэтага вербаваў і заклікаў людзей падпальваць дзьверы мясцовых прарасейскіх арганізацый, між іншым, офіса партыі „Адзіная Расея” ў Сымфэропалі, і ўзрываць помнікі. Чаму расейская судовая сыстэма выбрала менавіта Сянцова? Тры прычыны называе Вадзім Карасёў, дырэктар украінскага Інстытута глябальных стратэгій.

В.Карасёў: Па-першае ён з Крыма, па-другое з „Паравага сэктара”, па-трэцяе – ён знакавы ва Ўкраіне прадстаўнік кінамастацтва, культуры, вядомы рэжысэр. Жорсткі прыгавор гэта стратэгія застрашэньня ўкраінскіх патрыётаў у Крыме, усіх патрыётаў, блізкіх „Праваму сэктару”.

Украінскі палітычны аглядальнік Аляксандар Палій лічыць, што расейскай сыстэме неабходна было знайсьці людзей, якія па сіле прыгавора былі б прыблізна роўныя расейскім тэрарыстам. Расея хоча зацьміць злачынствы дзясяткаў тысяч сваіх землякоў ва Ўкраіне.

Аляксандар Палій лічыць таксама, што Алег Сянцоў поўнасьцю невінаваты з пункту гледжаньня ўкраінскага й міжнароднага права. У сваю чаргу Карасёў адказвае, што тут трэба разглядаць іншы ракурс справы.

Адвакаты Алега Сянцова заяўляюць, што будуць абскарджваць прысуд у Вышэйшым судзе й будуць намагацца, каб кінарэжысэр мог адбываць пакараньне ва Ўкраіне. "Няма такой магчымасьці", - кажа Вадзім Карасёў

Аднак, ёсьць шанцы на абмен Сянцова на расейскіх ваенных злачынцаў, затрыманых ва Ўкраіне, мяркуе Аляксандар Палій.

Расейскага праваабарончая арганізацыя „Мэмарыял” прызнала Алега Сянцова палітвязьнем. Расейскі суд пазбавіў свабоды ўкраінскага рэжысэра на 20 гадоў.

Падрыхтавала Яланта Сьмялоўская

Эфірны запіс перадачы слухайце ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт