Logo Polskiego Radia
Print

Пажарныя ўсё яшчэ ліквідуюць наступствы бураў

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 17.08.2015 16:20
Пажарныя працягваюць змагацца з наступствамі ўраганаў, якія ў выходныя прайшлі над Польшчай.
PAP


Пажарныя працягваюць змагацца з наступствамі ўраганаў, якія ў выходныя прайшлі над Польшчай. З суботы пажарная выяжджалі па выкліках амаль 2,5 тыс. разоў.

У асноўным, каб дапамагчы прыбіраць паваленыя ўраганным ветрам дрэвы, якія заблякавалі аўтамабільныя дарогі і чыгуначныя шляхі. Апроч таго, пажарныя забесьпечвалі брызентам пашкоджаныя дахі будынкаў, а таксама адпамповалі ваду з затопленых падвалаў.

Па ўсёй краіне вецер сарваў дахі або іншым чынам пашкодзіў 222 будынкі, у тым ліку 140 жылых дамоў. Самыя вялікія страты нанесеныя стыхіяй у Вялікапольскім рэгіёне.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт