Logo Polskiego Radia
Print

Браніслаў Камароўскі пра Дуду: ніякага даверу ня будзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.08.2015 12:04
Экс-прэзыдэнт упершыню пракамэнтараваў учорашняе выступленьне Анджэя Дуды.
polskieradio.plpolskieradio.pl

Паводле Браніслава Камароўскага, учорашняе пасланьне новага прэзыдэнта Польшчы ўтрымлівала шмат элемэнтаў кампаніі перад восеньскімі парлямэнцкімі выбарамі. Так былы прэзыдэнт Польшчы ўпершыню пракамэнтараваў учорашняе выступленьне новага кіраўніка дзяржавы Анджэя Дуды.

Паводле Камароўскага, першае выступленьне новага кіраўніка дзяржавы павінна прэзэнтаваць стратэгію яго прэзыдэнцтва. Тым часам, Анджэй Дуда засяродзіўся на пытаньнях, зьвязаных з выбарчай кампаніяй, сказаў экс-прэзыдэнт у эфіры тэлеканала „TVP Info”.

Адказваючы на пытаньне пра ўчорашнія паводзіны дэпутатаў кіроўнай „Грамадзянскай плятформы”, якія сьвісталі падчас выступленьня новага прэзыдэнта, Камароўскі зьвярнуў увагу на заявы Анджэя Дуды, датычныя дзейнасьці "звыш падзелаў".

„Ня можа быць так, што калі нехта пачынае кіраваць краінай, то ён раптам становіцца прыхільнікам супрацы, а калі ён у апазыцыі, то зьяўляецца неверагодна жорсткі, дэманструе нянавісьць і пагарду ў адносінах да польскай дзяржавы. Так што гэта пытаньне даверу. Паводле мяне, гэтага даверу ня будзе”, - сказаў экс-прэзыдэнт.

Нагадаем, учора падчас выступленьня Анджэя Дуды перад Нацыянальным сходам у пэўным моманце дэпутаты кіроўнай партыі пачалі гучна камэнтаваць словы прэзыдэнта й гудзець.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт