У Варшаве пазаштатна прызямліўся турэцкі самалёт
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
31.07.2015 14:58
Аэрапорт не называе прычын пазаштатнай пасадкі.
Самалёт „Turkish Airlines”, які ўчора пазаштатна прызямліўся ў аэрапорце імя Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве, а 19.07 накіраваўся ў далейшую трасу ў Сан-Францыска.
Боінг 777, які ляцеў са Стамбула, сеў у Варшаве пасьля 15:00, а яго пасажыры й экіпаж былі эвакуяваныя. На ўзьлётнай паласе самалёт праверылі, сярод іншага, сапэры й пажарнікі. На борце Боінга знаходзіліся 342 чалавек.
Кіраўніцтва аэрапорта паведаміла, што пасьля праверкі прычыны пазаштатнай пасадкі высьветлілася й што машына можа працягваць палёт. Прадстаўнікі аэрапорта падкрэсьлілі, што гэта не была аварыйная пасадка, таму што ў машыны не было тэхнічных праблем.
Аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна не называе прычыны пазаштатнай пасадкі. У сродках масавай інфармацыі зьявіліся паведамленьні аб мабільным тэлефоне, да якога ніхто не хацеў прызнацца або аб выбуховым прыстасаваньні на борце. Аднак гэтыя інфармацыі афіцыйна не пацьверджаныя.
аз