Logo Polskiego Radia
Print

Расея заблякавала стварэньне трыбуналу па факце зьбіцьця MH17

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.07.2015 10:30
ЗША, Вялікабрытанія й Францыя падтрымалі стварэньне трыбунала, а Кітай у сваю чаргу ўстрымаўся.
Wikimedia Commons/CC-BY-SA-3.0/Geordie Bosanko and Cmglee, translated by Lystopad

Расея на паседжаньні Рады бясьпекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый выкарыстала права вэта на рэзалюцыю аб стварэньні міжнароднага трыбунала па расьсьледаваньні факта зьбіцьця самалёта малайзійскіх авіяліній «Боінг-777» рэйса MH17 над тэрыторыяй Украіны 17 ліпеня 2014 года. У выніку трагедыі загінулі 298 чалавек.

ЗША, Вялікабрытанія й Францыя падтрымалі стварэньне трыбунала, а Кітай у сваю чаргу ўстрымаўся. Таксама ўстрымаліся яшчэ два непастаянных чальцоў Рады бясьпекі ААН.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт