У Польшчы будзе створаная новая "беларуская" гміна
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
29.07.2015 10:36
Новая гміна будзе налічваць пяць вёсак.
На Беласточчыне зьявіцца новая гміна Грабаўка. Пра гэта ў адной з сацыяльных сетак паведаміў міністар адміністрацыі й лічбавых тэхналёгій Анджэй Галіцкі. Падпісваючы распараджэньне, міністар улічыў вынікі рэфэрэндума аб вылучэньні з гміны Супрасьль вёскі Грабаўка й ваколічных мясцовасьцей. Новая гміна, разьмешчаная ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва, будзе налічваць пяць вёсак.
Распараджэньне набудзе сілу 1 студзеня 2016 года.
Большасьць жыхароў гміны – гэта прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасьці.
Гміна - гэта найменшая тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка ў Польшчы.
вс