Logo Polskiego Radia
Print

Жэрар Дэпардзьё стаў пэрсонай нон грата ва Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.07.2015 10:04
У сьпісы непажаданых асоб яго ўнесла Служба бясьпекі Ўкраіны.
foto: Wikipedia/Georges Biard

Францускі актор Жэрар Дэпардзьё стаў пэрсонай нон грата ва Ўкраіне. У сьпісы непажаданых асоб яго ўнесла Служба бясьпекі Ўкраіны па закліку Міністэрства культуры.
Яму забаронены ўезд у краіну на пяць гадоў. Рашэньне прынята, як зазначаецца, «у інтарэсах забесьпячэньня бясьпекі нашай дзяржавы».

Імя актора таксама было ўключана ў неафіцыйны «чорны сьпіс», які склалі ўкраінскія актывісты й перадалі ва ўрад Украіны. У пералік увайшлі больш за 500 чалавек, якіх абвінавачвалі ў антыўкраінскай рыторыцы.
Падставай для ўнясеньня Дэпардзьё ў «чорны сьпіс», як мяркуецца, магло стаць яго знаёмства з прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуцінам і прарасейскія заявы на тэму Ўкраіны.

У сваю чаргу ўлады непрызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі выказвалі гатоўнасьць прыняць актора на падкантрольнай ім тэрыторыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт