Праблемы са сланцавым газам
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
24.07.2015 16:31
Польшча пачне здабываць свой сланцавы газ прыкладна праз 10 гадоў.
polskieradio.pl
Польшча пачне здабываць свой сланцавы газ прыкладна праз 10 гадоў. Пра гэта заявіў міністар дзяржаўнай маёмасьці Польшчы Анджэй Чэрвіньскі. Паводле яго, для распрацоўкі польскіх радовішчаў неабходна стварэньне спэцыяльных тэхналёгій і тэхнікі. Пасьля гэтага газ можна будзе здабываць даволі танна і ў прамысловых маштабах.
Учора нафтавы канцэрн “Orlen” паведаміў, што выдаткаваў на пошукі сланцавага газу ў раёне Любліна каля 100 млн эўра. Прычым пошукі не прынесьлі нейкіх значных вынікаў.
Да сёньняшняга дня ў Польшчы ў пошуках газу зроблена 70 сьвідравін. Цягам двух апошніх гадоў ад пошуку “блакітнага паліва” адмовілася большасьць замежных кампаній, у тым ліку сусьветныя гіганты кшталту канцэрна “Chevron”. Найбольшыя інвэстыцыі ў разьведку сланцавага газу зьдзейсьнілі згаданы канцэрн “Orlen” і Польская нафтагазавая кампанія PGNIG.
вс