На сьцягу Аўстраліі будзе дадатковая зорка
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
23.07.2015 15:48
Зь ліпеня 2018 году ўзьнікне новы аўстралійскі штат.
Аўстралія павялічваецца ў адміністрацыйным пляне. У краіне, у якой на тэрыторыі 7 мільёнаў квадратных км пражываюць 23 мільёны насельніцтва, прыбудзе новы, 7 штат.
Гэта азначае, што на сьцягу Аўстраліі зьявіцца сёмая зорка, якая будзе сымбалізаваць новую Паўночную тэрыторыю.
Новы штат будзе ў 5 разоў большы, чым тэрыторыя Польшчы. Яго насяляюць 244 тысячы чалавек. Да гэтага часу гэтая тэрыторыя заставалася пад уладай фэдэральнага ўрада.
Зь ліпеня 2018 году атрымае самастойнасьць.
аз